Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NASA пачало тэставаць паветранае таксі


Нацыянальнае касьмічнае агенцтва ЗША (NASA) паведаміла, што пачало лётныя выпрабаваньні электрычнага паветранага таксі з вэртыкальным узьлётам і пасадкай.

Мадэль паветранага таксі Joby зьмяшчае двух пілётаў і чатырох пасажыраў, разьвівае хуткасьць да 320 км/г і можа пераадолець на адным зарадзе да 240 км. Плянуецца, што да 2023-2024 гадоў Joby будзе актыўна выкарыстоўвацца ў авіяперавозках у якасьці таксі і грузавога транспарту.

Акрамя бясьпекі, адно з галоўных пытаньняў, якое трэба вырашыць на тэстах – узровень шуму. Мадэль авіятаксоўкі, паводле распрацоўнікаў, у 100 разоў цішэйшая за сярэднестатыстычны верталёт. Але ў заканадаўстве ЗША існуюць строгія патрабаваньні на гэты конт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG