Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Яўгена Шатохіна


Яўген Шатохін
Яўген Шатохін

Падзеі 25 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

25 лютага 1947 году нарадзіўся беларускі мастак і грамадзкі дзяяч Яўген Шатохін. Ён удзельнічаў у праўленьні Беларускага саюзу мастакоў і ўваходзіў у мастацкую суполку «Пагоня».

Таксама ў гэты дзень

1918 — створанае Менскае беларускае прадстаўніцтва — палітычнае аб’яднаньне беларускіх партыяў і групаў лібэральнай і правацэнтрысцкай арыентацыі ў 1918 — пачатку 1919 году.

1921 — савецкія войскі занялі Тбілісі. У Грузіі гэты дзень лічаць Днём савецкай акупацыі.

1956 — на закрытым пасяджэньні XX зьезду КПСС Мікіта Хрушчоў выступіў з дакладам пра культ асобы Ёсіфа Сталіна. Гэты даклад паклаў пачатак працэсу дэсталінізацыі ў СССР.

У гэты дзень нарадзіліся

1778 — Хасэ дэ Сан Марцін, кіраўнік вайны за незалежнасць іспанскіх калоній ў Паўднёвай Амерыцы.

1871Леся Ўкраінка, украінская паэтка і пісьменьніца.

Леся Ўкраінка
Леся Ўкраінка

1879Гасан Канапацкі, беларускі вайсковец, дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху.

1906Павал Каруза, беларускі фальклярыст, кампазытар, грамадзка-палітычны дзяяч.

1909Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадзкі і культурны дзяяч.

1943Джордж Гарысан, ангельскі музыка, удзельнік гурту The Beatles.

Рынга Стар, Пол Макартні, Джордж Гарысан і Джон Ленан. 9 жніўня 1969
Рынга Стар, Пол Макартні, Джордж Гарысан і Джон Ленан. 9 жніўня 1969

1957 Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт .

У памяці

1959 Клаўдзі Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар і палітычны дзяяч. Распрацаваў эскіз сьцяга БНР.

Клаўдзі Дуж-Душэўскі. Здымак з фондаў БДАМЛМ
Клаўдзі Дуж-Душэўскі. Здымак з фондаў БДАМЛМ

1960Уладзіслава Луцэвіч, жонка Янкі Купалы і стваральніца яго музэю.

Уладзіслава Луцэвіч і Янка Купала, 1916
Уладзіслава Луцэвіч і Янка Купала, 1916

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG