Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі з пачатку вайны загінулі чацьвёра грамадзян Беларусі, пасольства краіны гаворыць пра трох

абноўлена

Ізраільская вайсковая тэхніка
Ізраільская вайсковая тэхніка

Міністэрства замежных спраў Ізраілю абнавіла лічбы загінулых і зьніклых бязь вестак грамадзянаў іншых дзяржаў у выніку нападу ХАМАС.

Сярод ахвяр — грамадзяне сама меней 43 краін, паведамілі ў прэс-службе ізраільскага МЗС.

«Больш за ўсё пацярпелі грамадзяне Злучаных Штатаў Амэрыкі — 19 чалавек загінулі і яшчэ 20 прапалі бязь вестак, Расеі — 13 забітыя і 12 прапалі бязь вестак, а таксама Тайлянду — 15 загінулых», — сказана ў паведамленьні.

Сярод ахвяр — чацьвёра беларусаў, якія загінулі.

16 кастрычніка пасольства Беларусі ў Тэль-Авіве паведаміла пра загінулых трох грамадзянах, яшчэ адзін прапаў бязь вестак.

Адміністрацыя аховы здароўя сэктару Газа паведаміла, што ў выніку ізраільскіх удараў у адказ загінулі больш за 2750 чалавек.

Паводле падліку агенцтва AFP, улады Ізраілю пацьвердзілі сьмерць больш за 160 замежнікаў, многія зь якіх таксама мелі ізраільскае грамадзянства. Пацьверджана, што 199 чалавек выкрадзеныя, заявілі ў панядзелак ізраільскія вайскоўцы.

Беларускі МЗС апошні раз падрабязна камэнтаваў сытуацыю ў Ізраілі 9 кастрычніка. Тады прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз сказаў, што інфармацыі пра раненьні ці гібель беларускіх грамадзян у амбасаду краіны не паступала, агулам дыпляматы на той момант атрымалі 150 зваротаў.

Аднак празь іншыя крыніцы стала вядома пра траіх параненых людзей, у тым ліку цяжка параненую пасьля абстрэлу Ашкелону беларуску.

Акрамя таго, была інфармацыя пра дваіх загінулых ураджэнцаў Беларусі, якія служылі ў паліцыі Ізраілю, а таксама пра раненьне ў Сдэроце высокапастаўленага афіцэра ЦАХАЛ, які паходзіць з Мазыра.

Шэраг беларусаў, якіх у Ізраілі засьпела вайна, не зьвярталіся ў беларускую амбасаду праз тое, што на радзіме ім пагражае палітычна матываваны крымінальны перасьлед, як, напрыклад, блогерка Аляксандра Ханевіч. Ёй дапамаглі эвакуавацца з Ізраілю «народныя амбасады Беларусі».

Дзясяткі краінаў арганізавалі вываз сваіх грамадзянаў з Ізраілю. Так, Чэхія і Ісьляндыя вывезьлі сваіх грамадзянаў урадавымі бартамі. Польшча, Вугоршчына, Канада, Аўстрыя, Гішпанія, Італія, Грэцыя накіравалі вайскова-транспартныя самалёты. Румынія, Нямеччына, Францыя, Нарвэгія, Казахстан вывозяць грамадзянаў камэрцыйнымі рэйсамі. Украіна вывозіць суайчыньнікаў праз румынскія аэрапорты.

Тым беларусам, якія спадзяваліся на дапамогу дзяржавы, амбасада Беларусі ў Тэль-Авіве адказала, што «аэрапорт Бэн-Гурыёна працуе ў штатным рэжыме» і выбірацца з краіны яны могуць самастойна. Ніякай дапамогі і эвакуацыйных рэйсаў улады ня зладзілі.

Вайна Ізраілю з ХАМАСам. Асноўнае

  • 7 кастрычніка 2023 году Ізраіль зазнаў ракетнага ўдару з боку сэктару Газа, а баевікі руху ХАМАС прарваліся на тэрыторыю краіны, забіўшы ня меней за 260 удзельнікаў музычнага фэсту і захапіўшы сотні закладнікаў. Некаторых людзей расстрэльвалі проста на вуліцах.
  • Уварваньне з сэктару Газа адбылося ў 50-ю гадавіну пачатку вайны Суднага дня 1973 году.
  • Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) у адказ на атаку пачала ваенную апэрацыю «Жалезныя мячы». Ужо 8 кастрычніка Ізраіль афіцыйна абвясьціў стан вайны.
  • ХАМАС папярэдзіў, што будзе забіваць аднаго з закладнікаў кожны раз, калі ізраільскія вайскоўцы будуць бамбіць цывільныя аб’екты ў Газе.
  • Іран заявіў, што не бярэ ўдзелу ў вайне, але адкрыта заявіў пра падтрымку дзеяньняў ХАМАСу. Найвышэйшы ўладар Ірану аятала Алі Хамэнэі заявіў: «Мы цалуем рукі тым, хто плянаваў напад на сыянісцкі рэжым».
  • Колькасьць параненых беларусаў на 10 кастрычніка 2023 году — 3 чалавекі. Стан адной з параненых жанчын цяжкі.
  • 10 кастрычніка ў кібуцы Кфар Аза побач з сэктарам Газа выявілі целы дзясяткаў забітых, у тым ліку малых дзяцей.
  • Міністар абароны Ізраілю Яаў Галант 11 кастрычніка заявіў, што войска пераходзіць да поўнамаштабнага наступу на сэктар Газа.
  • Лібанская ўзброеная групоўка «Хезбала» 11 кастрычніка абстраляла супрацьтанкавымі ракетамі пазыцыі ізраільскіх вайскоўцаў і заявіла, што забіла і параніла іх.
  • Па стане на 17 кастрычніка вядома, што ў Ізраілі з пачатку вайны загінулі трое грамадзян Беларусі.
  • Ізраіль у лістападзе 2023 году пайшоў у атаку на сэктар Газа і заявіў аб пашырэньні наземнай апэрацыі.
  • 22 лістапада стала вядома, што Ізраіль і ХАМАС у Катары падпісалі пагадненьне ад замірэньні на 4 дні. Пазьней замірэньне падоўжылі, але ўжо 30 лістапада яно спынілася пасьля ракет з Газы па Ізраілі, заявілі ў ЦАХАЛ.
  • За час замірэньня з палону ХАМАС было вызвалена 105 закладнікаў, а з ізраільскіх турмаў 240 палестынскіх зьняволеных.
  • 6 студзеня Ізраіль заявіў пра тое, што поўнач Газы зачышчаная ад баевікоў ХАМАС.

    «Хэзбала» выпусьціла ракеты па Ізраілі на наступны дзень пасьля нападу ХАМАС, у кастрычніку 2023 году. З таго часу абстрэлы на мяжы адбываюцца амаль штодня. Дзясяткі тысяч жыхароў эвакуавалі з прымежных раёнаў з абодвух бакоў.

    «Хэзбала» — ваенізаваная групоўка і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібану. Злучаныя Штаты лічаць яе тэрарыстычнай арганізацыяй. Эўрапейскі Зьвяз унёс у свой сьпіс такіх арганізацыяў толькі яе ўзброенае крыло, але не палітычную партыю (партыя «Хэзбалы» прадстаўлена ў парлямэнце Лібану). «Хэзбала» таксама ёсьць часткаю так званай іранскай «восі супраціву» — сеткі іранскіх давераных асобаў і падтрыманых Тэгеранам групаў баевікоў, якія выступаюць супраць Ізраілю і ЗША.
  • Увосень 2024 году рэзка вырасла супрацьстаяньне на ізраільска-лібанскай мяжы. «Хэзбала» атакавала Ізраіль, а ў Тэль-Авіве вырашылі правесьці сэрыю авіяналётаў, каб зьнішчыць атакавальны патэнцыял «Хэзбалы».
  • 23 верасьня Ізраіль распачаў першую з 2006 году наземную апэрацыю на поўдні Лібану, калі пачалася Другая лібанская вайна (Ліпеньская вайна). Апэрацыю назвалі «Стрэлы поўначы».
  • 27 верасьня Ізраіль нанёс магутныя ўдары па Лібане і забіў лідэра «Хэзбалы» Хасана Насралу.
  • 3 кастрычніка Армія абароны Ізраілю паведаміла пра атаку на аб’екты «Хэзбалы» ў Бэйруце.

    Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG