Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва разглядае магчымасьць перадачы Ўкраіне пажарных машын зь Беларусі, якія прызначаліся для Зымбабвэ


Ілюстрацыйнае фота. Беларускія пажарныя машыны
Ілюстрацыйнае фота. Беларускія пажарныя машыны

Літва разглядае магчымасьць перадачы Украіне 17 пажарных машын, набытых Зымбабвэ ў Беларусі, якія затрымалі ў Клайпэдзе летась з прычыны санкцыяў, паведамляе літоўскае навіновае агенцтва BNS.

«Так, вядзецца дасудовае расьсьледаваньне і пракурор прыняў рашэньне, калі я не памыляюся, што 17 машын, якія павінны былі адправіцца ў Зымбабвэ, павінны быць канфіскаваныя, і цяпер вырашаецца пытаньне аб магчымай перадачы іх Украіне», — заявіла журналістам у 20 верасьня генэральны пракурор Літвы Ніда Грунскене.

На мінулым тыдні дзяржаўны навіновы партал Паўднёваафрыканскай рэспублікі The Herald апублікаваў заклік да Літвы перадаць 17 аўтамабіляў, набытых Зімбабвэ ў Беларусі летась.

Па словах генпракурора Зімбабвэ, аўтамабілі затрыманыя ў Клайпедскім марскім порце ў сакавіку 2023 году, паведамляе партал «ZimLive». «Ёсьць рашэньне пракурора, у якім мы паведамляем пракуратуры Зімбабвэ, што гэтыя 17 аўтамабіляў канфіскаваныя, паколькі кампанія, якая вырабляла аўтамабілі, знаходзіцца пад санкцыямі, і сама Зімбабвэ таксама падвяргаецца санкцыям», — сказала Грунскене.

Паводле яе, пра гэта рашэньні Зымбабвэ таксама праінфармавалі па дыпляматычных каналах. «Мы чакаем, ці скарыстаюцца яны правам апэляцыі», — сказала генпракурор Літвы.

«ZimLive» таксама зазначае, што сёлета ў Літву прыязджаў генпракурор Зімбабвэ, каб вярнуць аўтамабілі.

  • Летась у чэрвені МНС Беларусі праводзіла перамовы аб пастаўках беларускай тэхнікі, баявога адзеньня, амуніцыі пажарных-выратавальнікаў у Зімбабвэ. Сярод іншага Беларусь зьбіралася паставіць Зімбабвэ 131 пажарную аўтацыстэрну вытворчасьці завода «Пажснаб». Пазьней зімбабвійскія СМІ пісалі пра атрыманьне партыі пажарных машын зь Беларусі.
  • У 2022 годзе ў Зімбабвэ пастаўкі беларускіх пажарных машын суправаджаліся ўнутраным скандалам. Выданьне New Zimbabwe пісала, што ўрад Зымбабвэ закупіў у Беларусі пажарныя машыны, пра якія «ніколі не прасілі» ўлады на месцах. Зьдзелку, якую плянавалася рэалізаваць за кошт мясцовых бюджэтаў (70 машын за 32 млн даляраў ЗША), «рэзка асудзілі» як праўладныя, так і апазыцыйныя дэпутаты парлямэнту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG