Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаў вядомы новы вырак лідэрцы прафсаюзу «Нафтану» Брыцікавай, які абвясьцілі ў закрытым судзе


Палітзьняволеная Вольга Брыцікава. Архіўнае фота
Палітзьняволеная Вольга Брыцікава. Архіўнае фота

Экс-кіраўніцы страйкаму «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі 3 гады да тэрміну па новым абвінавачаньні, агулам тэрмін яе зьняволеньня склаў 6 гадоў.

Экс-кіраўніцы страйкаму «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі 3 гады да тэрміну па новым абвінавачаньні, агулам тэрмін яе зьняволеньня склаў 6 гадоў.

Пра гэта стала вядома з маніторынгу праваабарончага цэнтру «Вясна» за верасень 2024 году. Выніковы прысуд актывістцы — 6 гадоў калёніі.

Разгляд справы Вольгі Брыцікавай пачаўся ў сакавіку 2024 года, а 8 красавіка Віцебскі абласны суд пакараў яе на 3 гады калёніі паводле артыкулу аб распальваньні варожасьці (артыкул 130 КК).

20 жніўня актывістку зноў пачалі судзіць, у абвінавачаньні былі артыкулы аб закліках да захадаў супраць нацыянальнай бясьпекі (частка 3 артыкула 361 КК) і садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасці (частка 1 артыкула 361-4 КК).

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, Вользе дадалі тры гады калёніі да тэрміну.

Хто такая Вольга Брыцікава, якую пакаралі трыма гадамі калёніі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:22 0:00
  • Вольга Брыцікава знаходзіцца пад вартай са жніўня 2023 году. Да таго прафсаюзную актывістку некалькі разоў каралі адміністрацыйнымі арыштамі, толькі ў 2022 годзе яна агулам адбыла за кратамі 105 дзён.
  • У жніўні 2020 году Вольга Брыцікава, якая тады працавала на адказнай пасадзе ў ААТ «Нафтан», узначаліла страйкам работнікаў аб’яднаньня, якія выставілі шэраг патрабаваньняў да дзейнай улады краіны.
  • Сярод патрабаваньняў былі адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, правядзеньне новых прэзыдэнцкіх выбараў, пакараньне вінаватых у гвалце над пратэстоўцамі сілавікоў.
  • Беларускія праваабаронцы прызналі Вольгу Брыцікаву палітзьняволенай.
  • Брыцікаву таксама ўнесьлі ў «сьпіс экстрэмістаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG