Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: актывістку вывезьлі з турмы таемна


Сёньня ў Берасьці міліцыянты Ленінскага РАУС перашкодзілі родным і сябрам урачыста сустрэць Анастасію Ільіну – грамадзкую актывістку, якая адбыла пяць сутак арышту.


Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў “Свабодзе”, што ў другой палове дня больш як 30 чалавек прыйшлі да будынку міліцэйскага пастарунку з кветкамі для Анастасіі. Але ахоўнікі заявілі, што дзяўчыну вывезьлі ў Маскоўскі РАУС.

У першым інтэрвію на волі для “Свабоды” Анастасія Ільіна паведаміла, што яшчэ з турмы накіравала скаргі ў пракуратуру Ленінскага раёна Берасьця і абласны суд:

“Калі пачаўся пікет, падышоў міліцыянт і заявіў, што пікет несанкцыянаваны, усе павінны разысьціся. Мы разышліся. Затрымалі нас не на той вуліцы. І міліцыянты не маглі даказаць у судзе, што мы прымалі ўдзел у пікеце. У іх не было ніякіх доказаў. У нас не было плякатаў ці друкаваных матэрыялаў. Па-мойму, парушэньня закону з нашага боку не было”.

Анастасію Ільіну затрымалі 13 сьнежня, калі ля будынку генэральнага консульства Расеі ў Берасьці адбываўся несанкцыянаваны пікет супраць візыту ў Менск прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

У той жа дзень суд Ленінскага раёну Берасьця прызнаў Анастасію Ільіну вінаватай у правядзеньні несанкцыянаванага мерапрыемства і асудзіў на пяць сутак адміністрацыйнага арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG