Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа, 14 красавіка


Агляд сеціва

Чытачы сайту “Нашай нівы” абмяркоўваюць матэрыял “БТ зноў абвінавачвае ЗША ва ўтрыманьні апазыцыі”. У нядзелю Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт пра дзейнасьць амэрыканскай амбасады ў Менску. Інфармацыйнай нагодай для сюжэту стала тое, што амбасада спыніла выдачу візаў. Некалькі камэнтароў:

“Цікава было б даведацца, колькі зьвяртаюцца на амэрыканскую візу беларусаў, і колькі па беларускую амэрыканцаў. Усё б адразу ж стала зразумела. А ўвогуле - ды Бог з гэтым БТ. Яны ўжо ўсё адно дыскрэдытавалі сябе так, што здаровыя людзі сьмяюцца зь іх «сэнсацыяў» і «аналітыкі».

“Ну ня ведаю... Чамусьці заўсёды прыгадваецца Гросман з Адамовічам, як сутыкнешся з БТ. Яны ж ня могуць самі лічыць сабе лжэцамі, трэ спачатку паверыць, што не наўмысна хлусіш, а робіш значную дзяржаўную справу, змагаешся за Радзіму. Ці, хутчэй, гэта нешта накшалт цынічнага погляду рэклямшчыкаў, якія ўспрымаюць гледача як пасыўны аб’ект мэнтальных маніпуляцыяў».


На форумах парталу TUT.by камэнтуюць навіну: у Беларусі ўжо ў 2008 годзе могуць зьнізіць стаўку падаходнага прыбытку. У Міністэрстве падаткаў і збораў спадзяюцца, што дзякуючы зьніжэньню стаўкі падатку, шмат якія прыбыткі выйдуць зь ценю і эканоміка атрымае болей грошай. Такое меркаваньне выказаў намесьнік міністра Васіль Каменка. Камэнтары ўдзельнікаў форумаў:

“Ён усё слушна сказаў. У нас жа ж прагрэсіўныя шкала, і цалкам натуральна, што калі яе не карэктаваць у зьвязку з ростам сярэдняга заробку, то падаткаў будзе плаціцца болей, але болей не асобнымі пэрсонамі, у якіх прыбыткі перавышаюць сярэднестатыстычныя, а ўсімі. То бок, раней невялікія заробкі цалкам абкладаліся па 9%, а цяпер тыя ж самыя адносна невялікія заробкі ўжо выходзяць на 15%”.

“...аўтарытарнай дзяржаве насамрэч не патрэбныя вашыя грошы. Тыя мільёны, што патрабуюцца для падтрыманьня парадку і абслугоўваньня адміністрацыйнага апарату зарабляюцца нашай дзяржавай самастойны (дзяржпрадпрыемствы, нафта, газ, электраэнэргія), а ня з вашых падаткаў. Таталітарнай дзяржаве нашмат важней мець адміністрацыйныя і сілавыя рычагі ціску, а не эканамічныя. Шантаж – таксама адзін з наймацнейшых рычагоў. Невыносныя падаткі – крыніца парушэньняў для шантажу”.

“Гэтыя заявы пра тое, што можа адбыцца, трэба ўспрымаць з пэўнай доляй скептыцызму. Колькі ўжо было абяцаньняў, а воз і цяпер там. Ці калі яны ўжо ўрэшце і знаходзяць сваё ўвасабленьне, то звычайна не з таго боку, таму тыя, што можа й чакаў гэтых пераменаў, пачынаюць плакаць па былых часах”.

Актывісты “Маладога Фронту” прыкмецілі самыя яскравыя выразы, думкі і ідэі, якія былі выказаны супрацоўнікамі Магілёўскага СОБРа падчас судоў над удзельнікамі акцыі 25 сакавіка 2008 года. Міліцыянты выступалі ў якасьці сьведак. Гэтыя перліны перадрукоўвае сайт Хартыі-97 hВось адзін з дыялёгаў: адвакат у судзе гутарыць зь міліцыянтам Раўцкім:

Адвакат: А Вы ведалі, што за акцыя ў Менску, якое сьвята людзі адзначаюць?

Раўцкі: Нейкая акцыя. Я ня ведаю. Паклікаў камандзір для адпрацоўкі.

Адвакат: Што Вы павінны былі рабіць?

Раўцкі: Аб'ект - наша задача.

Адвакат: А як Вы вызначаеце свой "аб'ект"?

Раўцкі: Арнамент. Павязка”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG