Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


СОНЕЙКА...

  • ...калі захоча выглянуць з-за хмаркі. 0 – +8 С.


НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

  • Мастацкая выстава, прысьвечаная паэту Анатолю Сысу. Менск, музэй М. Багдановіча, 17:00.
  • Фотавыстава "Казачная краіна”. Пра Чэхію. Менск, кінатэатар "Перамога", 18:00.


НЕ ЗАБУДЗЬЦЕ:

  • "Дзень Салідарнасьці" зь сем’ямі зьніклых у Беларусі.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Адкрываецца кінафэстываль у Токіё.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1946 на прысуд міжнароднага Нюрнбэрскага ваеннага трыбуналу былі павешаныя дзесяць фашыстоўскіх лідэраў – злачынцаў супраць чалавечнасьці. Сярод іх былі тыя, што ўвайшлі і ў беларускую гісторыю – Розэнбэрг і Рыбэнтроп, той самы міністар замежных справаў Нямеччыны, які перад вайной падпісаў дамову з сваім савецкім калегам Молатавым.
  • У 1978 польскага кардынала Караля Вайтылу выбралі папам рымскім. Ян Павал ІІ стаў першым папам не-італьянцам з 1523 году, калі памёр папа Адрыян VI, які быў нідэрляндцам.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • Дзень Шэфа (Боса)


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

  • "Шэф выклікае страх, лідэр — давер. Шэф спаганяе зь вінаватых, лідэр выпраўляе памылкі. Шэф ведае ўсё, лідэр ставіць пытаньні. Шэф ператварае працу ў катаргу, лідэр — у цікавы занятак".Расэл Іўінг, брытанскі журналіст.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG