Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Арпетолу” прададзена 477 тысяч упаковак, вырабяць яшчэ 2,5 мільёна


Толькі ў лістападзе ў аптэкі Беларусі пастаўлена 477 тысяч упаковак “Арпетолу”, да сярэдзіны лютага плянуецца вырабіць яшчэ 2,5 мільёны, паведаміў БЕЛТА намесьнік кіраўніка аддзелу маркетынгу фармацэўтычнага прадпрыемства “Лекфарм” Юры Грыгор’еў.

Ён таксама падкрэсьліў, што “Арпетол” зарэгістраваны ў Беларусі як супрацьвірусны сродак і ў адпаведнасьці з пратаколам Міністэрства аховы здароўя зараз праводзіцца падрыхтоўка да клінічных выпрабаваньняў “Арпетолу” з удзелам пацыентаў, хворых на прастуду і грып, у тым ліку сьвіны.

Напярэдадні кіраўнік бюро Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Зайцаў заявіў:

“На дадзены момант у нас ёсьць доказы таго, што інгібітары нэўрабіядазы (то бок таміфлю і падобныя) паказалі сваю эфэктыўнасьць. Што да “Арпетолу” і “Арбідолу”, яны не зьяўляюцца супрацьвіруснымі прэпаратамі, гэта імунастымулюючыя прэпараты. Таму мы рэкамэндуем толькі тое, што даказала эфэктыўнасьць”.

Аднак лячыцца беларускім “Арпетолам” тыдзень таму рэкамэндаваў міністар аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко. Яшчэ раней да гэтага заклікала галоўны санітарны ўрач Валянціна Качан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG