Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кум Пуціна прыме ўдзел у перамовах па Данбасе ў Менску


Уладзімер Пуцін і Віктар Медзьвядчук
Уладзімер Пуцін і Віктар Медзьвядчук

Лідэр грамадзкай арганізацыі «Ўкраінскі выбар», кум прэзыдэнта Расеі Віктар Медзьвядчук будзе прымаць удзел у перамовах па вызваленьні ўкраінскіх закладнікаў з палону баевікоў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Службы бясьпекі Ўкраіны, апублікаваным у аўторак, 23 сьнежня.

«У СБУ прыйшлі да высновы пра мэтазгоднасьць нестандартных захадаў, каб дамагчыся галоўнага — вызваленьня гэтых людзей яшчэ да Калядаў. У СБУ прызналі мэтазгодным да рэалізацыі пляну прыцягнуць працоўную групу ў складзе першага намесьніка старшыні СБУ, кіраўніка Антытэрарыстычнага цэнтру пры СБУ Васіля Грыцака, старшыні Міжведамаснага цэнтра па абмене палоннымі Юрыя Тандзіта і інкарпараваць у гэтую працу Віктара Медзьведчука», — гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле СБУ, па стане на 23 сьнежня з палону баевікоў вызвалілі 1351 грамадзяніна Ўкраіны, але яшчэ сотні знаходзяцца ў закладніках.

Як паведаміла прадстаўніца АБСЭ Хайдзі Тальявіні, на сустрэчы трохбаковай кантактнай групы ў Менску абмяркуюць чатыры блёкі пытаньняў: спыненьне агню ўсімі бакамі, адвод усімі бакамі цяжкай тэхнікі, абмен палонных «усіх на ўсіх», дастаўка гуманітарных грузаў на падкантрольныя баевікам тэрыторыі для прадухіленьня гуманітарнай катастрофы.

Менская сустрэча заплянавана на 24 сьнежня, яна будзе закрытай для прэсы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG