Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ зацьвердзіў працяг санкцыяў з-за анэксіі Крыму


Эўразьвяз у пятніцу афіцыйна зацьвердзіў рашэньне падоўжыць на год санкцыі, уведзеныя ў сувязі з анэксіяй Крыму Расеяй, у прыватнасьці забарону на наведваньне партоў паўвострава круізным судамі з краін ЭЗ.

Прынцыповае рашэньне аб працягу эканамічных санкцый у дачыненьні да Крыму і Севастопалю было прынятае Радай ЭЗ 19 чэрвеня, нагадвае камюніке Рады ЭЗ.

Цяпер дзеяньне санкцый, уведзеных крыху менш за год таму, падоўжанае да 23 чэрвеня 2016 году.

Абмежаваньні ўключаюць забарону на імпарт у ЭЗ прадукцыі, якая паходзіць з Крыму і Севастопалю. Грамадзянам краін ЭЗ і кампаніям, што базуюцца ў ЭЗ, забараняецца ўкладаць фінансы ў эканоміку Крыму, у тым ліку купляць нерухомасьць і фінансаваць крымскія кампаніі.

Абмежаваньні працягваюцца ў сфэры турызму, што азначае забарону на наведваньне эўрапейскімі круізнымі ляйнерамі крымскіх партоў, за выключэньнем надзвычайных выпадкаў. Санкцыі ўключаюць забарону на экспарт у Крым тавараў і тэхналёгій, якія выкарыстоўваюцца ў транспартным, тэлекамунікацыйным і энэргетычным сэктарах або пры здабычы нафты, газу і іншых мінэральных рэсурсаў.

Дадзенае рашэньне прынятае ў рамках палітыкі непрызнаньня анэксіі Крыму і Севастопалю Расеяй, адзначаецца ў дакумэнце.

У чэрвені 2014 Эўразьвяз упершыню забараніў імпарт з паўвострава больш за 250 найменьняў тавараў. У ліпені таго ж году быў уведзены частковы забарону на інвэстыцыі ў крымскую эканоміку, а ў сьнежні ён стаў поўным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG