Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыю вакол «Белсату» абмяркуюць на дэбатах у Сэйме


Прадстаўнік партыі «Грамадзянская плятформа» ў Сэйме Польшчы Робэрт Тышкевіч паведаміў, што дэпутаты з Камісіі па міжнародных справах Сэйму ўздымуць пытаньне «Белсату» на парлямэнцкіх дэбатах.

«Мы будзем пратэставаць, мы зьбярэм пасяджэньне Камісіі па замежных справах. Ліквідацыя „Белсату“ будзе вельмі сур’ёзным рашэньнем. Гэта паварот на 180 градусаў у польскай замежнай палітыцы. З гэтым паваротам мы не пагаджаемся і лічым яго палітычнай памылкай. Польская палітыка ў дачыненьні да Беларусі заўсёды заключалася ў спалучэньні палітыкі добрасуседзтва з палітыкай дэмакратычнай трансфармацыі [...]. Мы будзем патрабаваць, каб урад выконваў волю парлямэнту. Нагадаю, што камісія па замежных справах адзінагалосна прыняла рашэньне па ўзмацненьні падтрымкі незалежных СМІ ў Беларусі, а ня іх ліквідацыі», — заявіў намесьнік старшыні камісіі замежных справаў Сэйму Робэрт Тышкевіч Беларускай службе Польскага радыё.

У чацьвер, 15 сьнежня, Камісія замежных справаў польскага Сэйму аднагалосна прыняла дэклярацыю, у якой заявіла, што Польшча павінна павялічыць, а не скараціць падтрымку незалежным СМІ ў Беларусі. Свой подпіс пад дэклярацыяй паставілі прадстаўнікі ўсіх палітычных партыяў, а таксама намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Ян Дзядзічак.

18 сьнежня міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрвію выданьню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плянуе стварыць адзіны канал вяшчаньня для палякаў замежжа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG