Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры новыя штабы NATO. Да чаго рыхтуецца Альянс. ВІДЭА


NATO сур’ёзна павялічвае інфраструктуру альянсу ў Эўропе. Пра гэта дамовіліся міністры абароны краін сябраў NATO падчас чарговай сустрэчы ў Брусэлі. Асноўныя напрамкі разьвіцьця Альянсу: новыя камандныя цэнтры, маштабнае пашырэньне транспартнай інфраструктуры і кібэрбясьпека.

Штаб па Атлянтыцы будзе адказваць за бясьпеку марскіх шляхоў і ліній камунікацыі ў акваторыі Атлянтычнага акіяна. Гэтае рашэньне генэральны сакратар NATO наўпрост зьвязаў з актыўнасьцю ў гэтым раёне расейскіх падводных лодак.

Штаб па лягістыцы будзе адказваць за кіраваньне і каардынацыю перакіданьня сілаў па Эўропе. Міністры дамовіліся павысіць прапускную здольнасьць ключавых абʼектаў эўрапейскай транспартнай інфраструктуры: аўтамагістраляў, мастоў, аэрапортаў і марскіх партоў.

І, нарэшце, альянс стварае адзіны цэнтар па кібэрбясьпецы. У яго абавязкі будзе ўваходзіць каардынацыя дзеяньняў нацыянальных сілаў як па адбіцьці кібэратакі, так і па распрацоўцы ўласных кібэрапэрацыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG