Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чым эпахальнасьць канцэрту да Сьвята Незалежнасьці. Адказ беластоцкім беларусам


25 сакавіка ў Менску будзе ня проста «культурнае мерапрыемства». Паводле таго, што сёньня вядома, мае адбыцца менавіта эпахальная падзея, якой ня бачыць беластоцкі гісторык Алег Латышонак: «Калі камусьці здаецца, што выступ музыкаў 25 сакавіка ў Менску — гэта эпахальная падзея, то мы гэтага не адчуваем».

Зь Лявонам Вольскім ці безь яго падзея станецца важнай для найноўшай гісторыі Беларусі. БНР як вобраз, БНР як ідэя ёсьць часткай несавецкага і нерасейскага бачаньня гісторыі Беларусі. Дзень 25 сакавіка стаўся «апазыцыйным сьвятам» у часы, калі Аляксандар Лукашэнка агучыў сваю ідэю пра стварэньне СССР 2.0 — «саюзнай дзяржавы».

Больш за два дзясяткі гадоў таму выглядала, што наперадзе чарговая нацыянальная катастрофа, чарговае паглынаньне Беларусі. І вось — амаль афіцыйнае сьвяткаваньне ўгодкаў БНР. Важнасьць падзеі ў тым, што якой бы ні была ўлада, яна ўжо думае пра Беларусь, а не пра «саюзную дзяржаву». «Сьвята Незалежнасьці» — гучыць паўсюль у СМІ. Як і сто гадоў таму — гэта дзень незалежнасьці ад Расеі. Гэта і ёсьць «эпахальнасьць», а ня звыклы канцэрт, магчымасьць проста патанчыць пад музычку, як уяўляюць сабе многія.

БНР — незалежнасьць. Цяпер любы школьны настаўнік, які хаваў свае «апазыцыйныя» погляды, зможа спакойна распавядаць дзецям пра нацыянальную ідэю. Магчыма, нейкі дырэктар школы ўзгадае, як маладым настаўнікам на пачатку 1990-х ладзіў школьнікам сьвята да ўгодкаў БНР. Хутчэй за ўсё, за легалізацыяй БНР будзе і легалізацыя БЧБ і «Пагоні». Прынамсі, гэта лягічна. Міне зусім крыху часу, і нацыянальныя сымбалі зноў будуць асацыявацца не з «апазыцыяй», а зь дзяржаўнасьцю.

Натуральна, што аўтарытарны характар улады ня зьменіцца. Але прынамсі зьнікне глеба для спэкуляцый праціўнікаў беларускай нацыянальнай ідэі зь вечным пытаньнем — «а ці была Беларусь як такая?». Была, ёсьць, будзе. Цяпер — і на дзяржаўным узроўні.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Хто выступіць на «Сьвяце незалежнасьці» ў Менску. Фінальная афіша #БНР100 плюс ВІДЭА

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG