Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРСМ прыдумаў «Вышываныча». ФАТАФАКТ


«Вышываныч» — стыкер-пак БРСМ для Telegram
«Вышываныч» — стыкер-пак БРСМ для Telegram

Праўладная моладзевая арганізацыя БРСМ запусьціла канал у мэсэнджэры Telegram і прадставіла там камплект стыкераў з пэрсанажам, якога назвала «Вышыванычам».

Пэрсанаж «з нацыянальным калярытам», як яго апісвае БРСМ, быў распрацаваны напярэдадні «Дня вышыванкі» — зладжанага БРСМ фэсту 2 ліпеня, ідэю якога «пазычылі» бяз згоды ў «Арт-сядзібы» на загад Саўміну.

На Telegram-канале БРСМ абяцае падпісантам «радаваць прагнозамі надвор’я, крутымі конкурсамі, яскравымі праектамі і новымі стыкерамі».

Што значыць гэты пэрсанаж, БРСМ не тлумачыць. «Вышываныч» складаецца з элемэнту беларускага арнамэнту «лапа на дванаццаць растоў», смайліка ў цэнтры і «ножак». У астатніх выпадках БРСМ выкарыстоўвае сымболіку, падобную да савецкай або сучаснай дзяржаўнай.

«Вышываныч» зьявіўся празь месяц пасьля зьмены кіраўніка БРСМ. Ад канца траўня арганізацыяй кіруе 31-гадовы Дзьмітры Варанюк. Экс-кіраўнік БРСМ Ігар Бузоўскі стаў намесьнікам міністра інфармацыі.

Хто і чаму апранае вышыванкі ў Беларусі?

Нашто ўладзе патрэбная культура

Квасыч, Капірыч і Рыгорыч: Імя па бацьку як чужы брэнд

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG