Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кулінковіча падкасіла сьвінячая валтузьня ў інтэрнэце», — Сяргей Міхалок


Сяргей Міхалок, лідэр рок-гурта Brutto
Сяргей Міхалок, лідэр рок-гурта Brutto

На канцэрце «Рок за Баброў», які 4 жніўня сабраў пад Менскам каля 50 тысяч гледачоў, рок-музыка Сяргей Міхалок сказаў са сцэны, што Аляксандра Кулінковіча «падкасіла ўся гэта сьвінячая, бульбяная, шэрая валтузьня, якая ўзьнікла некалькі месяцаў таму ў інтэрнэт-прасторы».

Верагодна, Сяргей Міхалок меў на ўвазе камэнтары наконт адмовы Аляксандра Кулінковіча узяць удзел у канцэрце «Сьвята Незалежнасьці», які дэмакратычныя супольнасьць ладзіла ў цэнтры Менску 25 сакавіка. Сам Міхалок таксама не выступаў на гэтым канцэрце, спаслаўшыся на заплянаваны на гэты ж дзень выступ у Мазыры.

«Мне здаецца, троху яго падкасіла ўся гэта сьвінячая, бульбяная, шэрая валтузьня, якая ўзьнікла некалькі месяцаў таму ў інтэрнэт-прасторы.

Няхай тыя, хто цяпер выцірае свае гнеўныя пасквілі, усе свае злосныя жарцікі наконт Сашы Кулінковіча, абатруць сьлёзы ўспамінаў. І, сябры, вам не перакрэсьліць тую старонку, калі вы пакрыўдзілі кагосьці дарэмна. Таму што Саша Кулінковіч з таго часу, калі яму можна было забараніць выступаць там, дзе ён хоча, але яго ніколі нельга было прымусіць выступаць там, дзе ён ня хоча», — сказаў са сцэны Сяргей Міхалок.

Музыка нагадаў, што калісьці «ляпісы» гралі на разагрэве ў «сапраўдных панкаў» Neuro Dubel і лічылі гэта за вялікі гонар.

Аляксандар Кулінковіч разам са сваім гуртом Neuro Dubel меўся выступаць на «Року за Баброў» 4 жніўня на аэрадроме Баравая пад Менскам. Ён памёр у шпіталі 3 жніўня ўвечары ад лёгачнай недастатковасьці.

Першы панк-рокер Беларусі. Вольскі, Варашкевіч і Будкін распавядаюць пра Кулінковіча

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG