Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі маці, якая выкінула мёртвае немаўля ў сьметніцу


Месца, дзе было знойдзена цела немаўляці
Месца, дзе было знойдзена цела немаўляці

31 кастрычніка сьледчыя затрымалі маці нованароджанага дзіцяці, цела якога 9 кастрычніка знайшлі ў сьмецьцевым баку ў Горадні, паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэту.

Міліцыя ўстанавіла асобу меркаванай парадзіхі: гэта раней не судзімая 34-гадовая жыхарка Горадні. Яе мацярынства пацьвердзілася па выніках дасьледаваньня ДНК.

31 кастрычніка жанчына была затрыманая. Сьледчыя працуюць з падазраванай, высьвятляюць матывы і мэты яе ўчынку.

Экспэрты працягваюць судова-мэдыцынскую экспэртызу для ўстанаўленьня прычын сьмерці дзіцяці.

Пасьля таго, як было знойдзенае цела нованароджанага, Сьледчы камітэт па Горадзенскай вобласьці завёў крымінальную справу па арт.144 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG