Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салаўёў пракамэнтаваў расьсьледаваньне Навальнага пра новую вілу ў Італіі


Уладзімір Салаўёў, архіўнае фота
Уладзімір Салаўёў, архіўнае фота

Расейскі тэлевядоўца Ўладзімір Салаўёў пракамэнтаваў The Insider рассьледаваньне Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага пра нерухомасьці ў Італіі і аўтамабіль Mercedes-Maybach.

«Слухайце, гэта анекдот сабачы. Хоча расьсьледаваць — хай расьсьледуе замежную ўласнасьць, пачынаючы ад Волкава, сканчваючы супрацоўнікамі „Эха Масквы“. Я не дзяржаўны служачы, ніякіх законаў не парушаў. Захочацца набыць дзесьці яшчэ — дзесьці яшчэ набуду. Падаткі плачу, сродкі дазваляюць. Зарабляю шмат, атрымоўваю вялікае задавальненьне ад таго, што мае праграмы прыносяць грошы тэлеканалу „Расея“», — сказаў Салаўёў.

Што ў расьсьледаваньні?

Паводле расьсьледаваньня ФБК, віла на востраве Кома была набытая ў ліпені 2013 году за 1,021 мільёнаў эўраў, яна знаходзіцца за 11 кілямэтраў ад іншага дома Салаўёва.

Навальны апублікаваў дамову куплі-продажу, а таксама выпіску з кадастру.

Паводле дадзеных ФБК, маёнтак тэлевядучага складаецца з двух дамоў, разьмешчаных на ўчастку памерам 37 сотак: асноўны дом плошчай амаль 300 квадратных мэтраў, у ім 14 памяшканьняў — у тым ліку пяць спальняў, пяць ванных пакояў; гасьцявы дом плошчай 90 квадратных мэтраў з трыма пакоямі і двума душамі.

На ўчастку ідзе будоўля адкрытага басэйна.

Навальны падкрэсьлівае, што ў дамове куплі-продажу Салаўёў пазначаны як рэзыдэнт, мясцовы жыхар, а ў графе «прафэсія» значыцца, што ён артыст.

Навальны таксама высьветліў, што ў лютым 2018 году Салаўёў купіў сабе аўтамабіль Maybach коштам каля 15 мільёнаў рублёў.

Пра першую вілу Салаўёва ФБК пісаў у верасьні 2017 году. Тады Аляксей Навальны заявіў, што агульная кошт маёмасьці, якой валодае тэлевядучы, — адзін мільярд рублёў. У якасьці доказаў ён апублікаваў дакумэнты, якія пацьвярджаюць права ўласнасьці тэлевядучага Ўладзіміра Салаўёва на кватэры ў Маскве, дом у Падмаскоўі і вілу ў Італіі.

У адказ на гэта Салаўёў сказаў, што ён ніколі не хаваў свайго багацьця.

«Я хіба дзяржаўны службовец? Ён можа казаць усё, што заўгодна, а я называю яго звычайным жулікам і махляром, у якога дзьве судзімасьці. Уласнасьць аформленая на мяне, ні ад каго не хаваецца, падаткі плачу. Я афіцыйна шмат гадоў шмат зарабляю. Я ніколі не хаваў, што я багаты чалавек. У чым сутнасьць расьсьледаваньня?» — сказаў Салаўёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG