Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША ўхваліў вайсковы бюджэт з санкцыямі супраць будаўнікоў «Паўночнага патоку»


Сэнат ЗША ўхваліў праект абароннага бюджэту ЗША на 2020 год. У дакумэнт уключаны санкцыі супраць будаўнікоў двух расейскіх газаправодаў, вайсковая дапамога Ўкраіне і 12-тыднёвыя платныя адпачынкі пры нараджэньні дзіцяці для фэдэральных служачых.

Бюджэт аб’ёмам 738 мільярдаў даляраў ухвалены большасьцю галасоў — за прыняцьце выказаліся 86 чальцоў верхняй палаты Кангрэсу, супраць — 8 чалавек, перадае Politico. У дакумэнт уключаны абмежаваньні супраць удзельнікаў будаўніцтва расейскіх газаправодаў «Паўночны паток — 2» і «Турэцкі паток». Санкцыі дапамогуць захаваць энэргетычную бясьпеку Эўропы, упэўнены аўтары дакумэнта.

Газаправоды павінны быць запушчаныя ў 2020 годзе. З дапамогай праектаў Расея спрабуе зьнізіць залежнасьць свайго экспарту энэрганосьбітаў ад транзыту праз Украіну. «Газпром» разьлічвае завяршыць будаўніцтва абедзьвюх магістраляў да таго, як санкцыі ўступяць у сілу.

У абаронны бюджэт уключана ваенная дапамога Ўкраіне на суму 300 мільёнаў даляраў. Гаворка ідзе ў тым ліку аб аплаце паставак сьмяротнай зброі ў краіне. Дакумэнт асобна забараняе ўраду ЗША прызнаваць Крым часткай тэрыторыі Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG