Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС плянуе выступіць з тлумачэньнямі для грамадзян у сувязі з рашэньнем Расеі закрыць мяжу зь Беларусьсю


Беларуска-расейская мяжа, архіўнае фота
Беларуска-расейская мяжа, архіўнае фота

МЗС Беларусі вывучае інфармацыю пра рашэньне Расеі закрыць мяжу зь Беларусьсю для перамяшчэньня людзей у сувязі з распаўсюджваньнем каранавірусу, паведаміў ТАСС 16 сакавіка прэс-сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Анатоль Глаз.

«Беларускі бок, у тым ліку ў кантакце з расейскім бокам, вывучае рашэньне расейскага ўраду», — расказаў Глаз. Паводле яго, пазьней МЗС плянуе выступіць з тлумачэньнямі для грамадзян у сувязі з новымі захадамі, якія ўвяла Расея.

Пра рашэньне закрыць мяжу зь Беларусьсю для перамяшчэньня людзей абвясьціў 16 сакавіка на апэратыўнай нарадзе прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG