Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі дэпутат расказаў, як заразіўся каранавірусам і схадзіў у Раду. ВІДЭА


Сяргей Шахаў
Сяргей Шахаў

Украінскі дэпутат Сяргей Шахаў расказаў тэлеканалу «Настоящее время» (праект Радыё Свабода), што ён хворы на COVID-19.

Незадоўга да гэтага ён быў у Вярхоўнай Радзе, дзе кантактаваў зь іншымі дэпутатамі і нават новым прэм’ер-міністрам Украіны.

COVID-19 дыягнаставалі ў самога Шахава і ягонай жонкі.

«Ломіць цела, галаўны боль, балелі вочы. Пачаўся насмарк — да вечара прайшоў. — дзяліўся дэпутат сымптомамі. — Пачаўся кашаль, спачатку быў невялікі. Што тычыцца тэмпэратуры — так, самая першая прыкмета — гэта тэмпэратура. Тэмпэратура 38 не ападала тры дні, паднялася да 39, але нядоўга трымалася — апусьцілася на 38. Цяпер мераў — было 37,3. Ужо ломкі касьцей і такіх дрыжыкаў, якія былі, няма. Я не прымаў антыбіётыкаў. Як казалі дактары, так я і рабіў. Самае галоўнае, што я прымаў, — жарапаніжальныя, у тым ліку нурафен, пра які кажуць, што яго нельга прымаць. Ніякіх пабочных эфэктаў не было. Таксама я вельмі шмат пʼю вады».

Чытайце размову цалкам тут.

Па стане на 20 сакавіка ва Ўкраіне зарэгістравана 26 выпадкаў COVID-19. Тры чалавекі загінулі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG