Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 4204 выпадкі COVID-19, зь іх 116 дзяцей, Пуцін перанёс парад. Вынікі 16 красавіка


Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 16 красавіка.

  • На вечар 16 красавіка ў сьвеце зафіксавалі звыш 2 мільёнаў 165 тысяч выпадкаў COVID-19: 668 тысяч у ЗША, 182 тысячы у Гішпаніі, 168 тысяч у Італіі, амаль 165 тысяч у Францыі, 135 тысяч у Нямеччыне, 103 тысячы ў Вялікай Брытаніі, 82 тысячы ў Кітаі, 77 тысяч у Іране, 74 тысячы ў Турэччыне.
  • У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак на 16 красавіка, пацьверджаныя 42043 выпадкаў​ COVID-19, памерлі 40 чалавек, за суткі выяўленыя 476 новых выпадкаў. Сярод хворых на COVID-19 — 116 дзяцей.
  • Пуцін перанёс парад праз пандэмію каранавірусу.
  • Урад Беларусі зьвярнуўся да Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця па дапамогу 1 млрд даляраў на падтрымку прадпрыемстваў ва ўмовах эканамічнага крызісу на фоне пандэміі.
  • На ўезьдзе ў Пінск будуць дзяжурыць мэдыкі і ДАІ. Яны будуць глядзець, ці няма ў людзей сымптомаў каранавірусу, а таксама сачыць за тым, каб кантакты 1 і 2-га ўзроўняў не парушалі правілаў самаізаляцыі.
  • Лікёра-гарэлачныя заводы ў кожнай з шасьці абласьцей наладзілі выпуск дэзынфэкцыйных сродкаў.
  • Прафэсар Унівэрсытэту Джорджа Вашынгтона і Мэрылэндзкага ўнівэрсытэту (ЗША) Канстанцін Чумакоў лічыць, што вакцына будзе выпрацаваная ня хутка, алке «раней, чым мяркуюць аптымісты».
  • Украінскія эпідэміёлягі сьцьвярджаюць, што, калі б ўлады спазьніліся з рашэньнем аб увядзеньні агульнанацыянальнага карантыну, сытуацыя магла б разьвівацца паводле «гішпанскага» сцэнару.
  • Міжнародны зьвяз канькабежцаў скасаваў шэраг спаборніцтваў 2020 году праз пандэмію каранавірусу — чэмпіянат сьвету ў шорт-трэку, чэмпіянат сьвету ў фігурным катаньні і чэмпіянат сьвету ў сынхронным катаньні.
  • Чалавек, які першы заразіўся каранавіруснай інфэкцыяй, працаваў у вірусалягічнай лябараторыі кітайскага гораду Ўхань, адкуль пачалося распаўсюджваньне хваробы па ўсім сьвеце, паведамляе канал Fox News са спасылкай на некалькі крыніцаў, знаёмых з рашэньнямі ўладаў Кітая на раньніх этапах эпідэміі.
  • У Берасьці зьмянілі праграму сьвяткаваньня Дня Перамогі. Арганізоўваць калёну, нейкія масавыя мерапрыемствы, мітынгі таксама, зь вялікай доляй верагоднасьці, ня будзем», — сказаў старшыня выканкаму Аляксандар Рагачук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG