Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сказаў, што масты на шашы важнейшыя за каранавірус


Пантоная пераправа праз Прыпяць, здымак 2018 году
Пантоная пераправа праз Прыпяць, здымак 2018 году

Падчас наведваньня Лідзкага раёну 17 красавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дарожная інфраструктура важнейшая за каранавірус.

Падчас паездкі абмяркоўвалі рэканструкцыю дарогі М6 Менск — Горадня, якую рамантавалі 2,5 года безь перапынкаў у руху. На сёлета заплянаваныя мадэрнізацыя дарогі М7 Менск — Вільня, будаўніцтва моста праз Заходні Буг у Дамачаве і рэканструкцыя 12 мастоў.

«Гэта нават важней, чым барацьба з каранавірусам. Псыхоз павінен быць вакол мастоў. Нам трэба за кароткі прамежак часу ўсе гэтыя масты аднавіць. Трэба абавязкова пачынаць масава працаваць».

Лукашэнка сказаў, што на такіх абʼектах можна задзейнічаць шмат спэцыялістаў, каб у цяперашняй эканамічнай абстаноўцы забясьпечыць людзей заробкам і працай.

Аварыйныя масты ў Беларусі

У 2017 годзе мост цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне даў расколіну, пасьля Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі праверыла і залічыла ў шэраг «аварыйных канструкцый» масты яшчэ ў чатырох гарадах: цераз Сож у Гомлі, церазь Дзьвіну ў Наваполацку і ў Бабруйску, а таксама цераз Дняпро каля Рэчыцы.

Пяцёрка аварыйных мастоў Беларусі. МАПА

У сакавіку 2018 году ў Магілёве зь пешаходнага моста на Быхаўскай вуліцы ў раку Дубровенку абвалілася палова поручняў. Абышлося без ахвяраў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG