Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі разблякуюць Telegram


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Раскамнагляд абвясьціў, што здыме абмежаваньні доступу да мэсэнджэра Telegram. Такая дамоўленасьць дасягнутая з Генпракуратурай Расеі, паведамляецца на сайце ведамства.

«Пазытыўна ацэньваем выказаную заснавальнікам Telegram гатоўнасьць процідзейнічаць тэрарызму і экстрэмізму», — сказана ў паведамленьні службы.

15 чэрвеня ў Дзярждуму ўнесьлі законапраект аб разблякаваньні Telegram у Расеі. Аўтары дакумэнту адзначалі, што расейскія чыноўнікі падчас эпідэміі COVID-19 афіцыйна выкарыстоўваюць мэсэнджэр «як адзін з сваіх асноўных інфармацыйных рэсурсаў».

Telegram, якім у Расеі карыстаюцца 30 млн чалавек, заблякавалі з 13 красавіка 2018 году праз адмову даць ФСБ ключы шыфраваньня да перапіскі карыстальнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG