Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэйчанка просіць Расею як мага хутчэй зьняць памежныя бар’еры


Уладзімер Андрэйчанка
Уладзімер Андрэйчанка

Неабходна як мага хутчэй зьняць усе абмежаваньні ў перамяшчэньні грамадзянаў Беларусі і Расеі праз сумесную мяжу. Пра гэта на сэсіі парлямэнцкага сходу «​саюзнай дзяржавы»​ заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.

«Грамадзяне і эканомікі дзвьюх краін маюць патрэбу ў тым, каб жыцьцё вярнулася ў нармальнае рэчышча. Зь безумоўным выкананьнем усіх супрацьэпідэмічных захадаў неабходна выходзіць на паўнавартаснае аднаўленьне аўтамабільных, авія- і чыгуначных зносін, зьняцьце ўсіх абмежаванняў у перамяшчэньні празь беларуска-расейскую мяжу», — цытуе яго БелТА.

Аднавіць нармальны рэжым працы эканомік, адаптаваць іх да новых выклікаў і падвысіць канкурэнтаздольнасьць можна толькі сумеснымі намаганьнямі, перакананы беларускі чыноўнік.

Паводле Ўладзімера Андрэйчанкі, усе саюзныя парлямэнтары выступаюць за больш хуткае аднаўленьне паўнавартасных вочных кантактаў на ўсіх узроўнях.

Наземную мяжу зь Беларусьсю кіраўніцтва Расеі закрыла ў аднабаковым парадку 18 сакавіка. Таксама спыніла чыгуначныя і авіяцыйныя зносіны. Тэрміны аднаўленьня транспартных зносін пастаянна пераносяцца.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG