Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы «Вясны» зрабілі сайт пра палітвязьняў. Цяпер такіх у Беларусі 158


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праваабарончы цэнтар «Вясна» зрабіў рэбрэндынг старонкі, прысьвечанай палітычным зьняволеным Беларусі.

Цяпер актуальную інфармацыю пра вязьняў можна знайсьці на сайце prisoners.spring96.org.

У кожнага палітычнага зьняволенага, якіх на 21 сьнежня ў краіне 158 чалавек, ёсьць на гэтым сайце свая старонка, дзе сабраныя ўсе вядомыя на бягучы момант зьвесткі пра іх:

• праца, адукацыя, хобі і іншыя інтарэсы вязьня
• акалічнасьці крымінальнай справы і затрыманьня
• храналёгія судовых працэсаў
• адрас для лістоў.

Таксама на інтэрнэт-старонцы можна знайсьці зьвесткі пра былых палітзьняволеных, апошнія навіны пра цяперашніх вязьняў, мапу з адрасамі месцаў зьняволеньня і парады, як можна дапамагчы рэпрэсаваным.

Інфармацыя аб палітвязьнях дапаўняецца і абнаўляецца. Калі вам вядомыя зьвесткі, не пазначаныя на сайце, праваабаронцы просяць паведамляць пра гэта на пошту viasna@spring96.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG