Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: да канстытуцыйнага рэфэрэндуму выбарчае заканадаўства мяняцца ня будзе


Лідзія Ярмошына, архіўнае фота
Лідзія Ярмошына, архіўнае фота

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла журналістам, што выбарчае заканадаўства належыць мадэрнізаваць, але гэта зробяць пасьля зьмены Канстытуцыі.

«Давайце ня будзем ідэалізаваць любы закон. Усё ж ён разьлічаны на правапаслухмянае выкананьне. Выбарчае заканадаўства Беларусі належыць мадэрнізаваць, яно састарэла. Кодэкс прымаўся ў 2000 годзе. Так, гэта сьведчыць, наколькі ён быў распрацаваны ўдала, наколькі ёсьць якасным, калі дзейнічае больш за 20 гадоў. Тым ня менш існуе даручэньне кіраўніка дзяржавы, што сынхронна пасьля зьмены Канстытуцыі будзе мяняцца выбарчае заканадаўства. Таму да правядзеньня канстытуцыйнага рэфэрэндуму яно застанецца нязьменным», — цытуе чыноўніцу БелТА.

Паводле Ярмошынай, рэфэрэндум будзе праводзіцца па дзейных правілах, але ўжо наступныя выбары пройдуць па больш дасканалых нормах, якія ўлічаць усе грамадзкія выклікі, якія мелі месца падчас правядзеньня леташніх прэзыдэнцкіх выбараў.

Раней канстытуцыйны рэфэрэндум улады зьбіраліся сумясьціць з выбарамі ў мясцовыя саветы дэпутатаў у пачатку 2022 году, але цяпер на гэты конт пэўнасьці няма, улады не выключаюць, што перанясуць гэтыя выбары на пазьнейшы час.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG