Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядае бабруйская крэатыўная прастора «13:87» пасьля ператрусу. ФАТАФАКТ


Пасьля ператрусу 20 кастрычніка ў крэатыўнай прасторы «13:87» у Бабруйску.
Пасьля ператрусу 20 кастрычніка ў крэатыўнай прасторы «13:87» у Бабруйску.

20 кастрычніка сілавікі прыйшлі зь ператрусам у крэатыўную прастору «13:87» у Бабруйску. Ён цягнуўся каля 4 гадзінаў, затрымалі заснавальніцу клюбу Натальлю Халанскую і яго дырэктарку Сэм, але адпусьцілі, забраўшы ў іх тэлефоны.

Бабруйчанін Дзяніс Носаў апублікаваў сёньня ў Фэйсбуку фота клюбу пасьля ператрусу:

«Усе набіўныя сядушкі паўспорвалі. І пакецікі з супрацьвільгацьцю. Хаця пытаньні былі з прычыны сымболікі. А крама на дзіва цэлая. Забралі карціны і ўсё, што з чырвонымі плямамі. Майкі з гусарамі бо «стылізавана пад незарэгістраваную сымболіку», — напісаў Дзяніс Носаў.

«13:87» — адзіная такога кшталту ўстанова ў Бабруйску. Там праводзяць адукацыйныя мерапрыемствы — сэмінары і лекцыі, шмат гадоў запар ладзіліся «Жывыя бібліятэкі» і гульнятэкі, працавалі кніжны і кінаклюб, курсы для пэнсіянэраў, праводзіліся творчыя варштаты і шмат што іншае. У першую хвалю пандэміі ў Беларусі каманда тайм-клюбу актыўна ўдзельнічала ў валянтэрскім руху By_Covid-19. 19 кастрычніка прасторы «13:87» споўнілася сем гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG