Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра чуткі, што Беларусь уключаць у склад Расеі: «Мы з Пуціным не настолькі дурныя»


Лукашэнка і Пуцін на касмадроме «Восточный», 12 красавіка 2022
Лукашэнка і Пуцін на касмадроме «Восточный», 12 красавіка 2022

Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ва Ўладзівастоку з губэрнатарам Прыморскага краю Алегам Кажамякам.

Галоўная тэма перамоваў — супрацоўніцтва Беларусі з далёкаўсходнім рэгіёнам Расеі. У прыватнасьці, акцэнт робіцца на гандлі па шырокім спэктры пазыцый і пастаўках рыбнай прадукцыі на беларускі рынак.

Як паведамляе БелТА, Лукашэнка заявіў:

«Нас не напружвае расейскі рубель. Не патрэбны нам даляры і эўра. Калі ласка, сёньня мы разьлічваемся за энэрганосьбіты ў расейскіх рублях».

Пракамэнтаваў Лукашэнка і чуткі аб тым, што Расея хоча далучыць Беларусь у свой склад:

«Мы з Пуціным не настолькі дурныя, каб дзейнічаць старымі мэтадамі. Мы адбудуем такое адзінства, што ў нас будуць вучыцца, — і як санкцыі пераадольваць, і гэтак далей», — заявіў Лукашэнка.

Пасьля сустрэчы з Пуціным на касмадроме «Восточный» 12 красавіка Лукашэнка паляцеў ва Ўладзівасток.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG