Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Вашынгтона абвясьціла, што 25 сакавіка горад адзначыць Дзень Волі Беларусі


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларуская дыяспара Вашынгтона сустракае Сьвятлану Ціханоўскую, ліпень 2021 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларуская дыяспара Вашынгтона сустракае Сьвятлану Ціханоўскую, ліпень 2021 году

Мэр Вашынгтона Мюрыэл Боузэр афіцыйна аб’явіла 25 сакавіка 2023 году Днём Волі Беларусі. Пра гэта паведаміў у Твітэры Франак Вячорка, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай.

У заяве мэра Вашынгтона падкрэсьліваецца, што сьвяткаваньне Дня Волі «спрыяе прасоўваньню і захаваньню багатай гісторыі, мовы і культуры беларусаў у Вашынгтоне, акрузе Калюмбія, і ва ўсёй беларускай дыяспары», а веданьне беларускіх традыцыяў і звычаяў «умацоўвае сацыяльную структуру нашай шырокай супольнасьці, і робяць значны ўнёсак у жыцьцяздольнасьць і сацыяльную разнастайнасьць акругі Калюмбія».

«Падтрымка незалежнасьці, дэмакратыі і свабоды ў Беларусі адпавядае нашым каштоўнасьцям абароны правоў чалавека, дэмакратычнага самакіраваньня і захаваньня права на самавызначэньне», — падкрэсьлівае Боўзэр.

Мэр Вашынгтона ўжо другі год запар абвяшчае 25 сакавіка Днём Волі Беларусі, першы раз Дзень Волі ў Вашынгтоне сьвяткавалі ў 2022 годзе.

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 21-28 сакавіка зьдзейсьніць візыт у ЗША і прыме ўдзел у мітынгу ў Вашынгтоне, прысьвечаным Дню Волі. Яна заклікала адзначыць 25 сакавіка, у 105-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG