Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скрасьці рэчы або атруціць. Выйшла расьсьледаваньне, як расейскія спэцслужбы пранікаюць у жыльлё крытыкаў Крамля


Джон Хёрбст
Джон Хёрбст

Сама меней чатыры чалавекі за апошнія два гады, у асноўным ужо пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне, выявілі ў сябе сымптомы магчымага атручэньня або, як мінімум, сутыкнуліся з выпадкамі пранікненьня ў іх жыльлё невядомых.

Такія «візыты» могуць быць зьвязаныя з расейскімі спэцслужбамі, піша выданьне «Агенство».

У прыватнасьці, стала вядома аб выпадку рэзкага занядужаньня кіраўніцы фонду «Свободная Россия» Натальлі Арно (Будаевай) у першых днях траўня сёлета. Арно праводзіла ў Празе сустрэчы, прысьвечаныя сытуацыі ў Расеі, адчула здранцьвеньне цела і болі ў розных частках арганізму, гаворыцца ў публікацыі са спасылкай на двух яе неназваных знаёмых.

Па словах аднаго зь іх, незадоўга да зьяўленьня сымптомаў Арно выявіла, што дзьверы ў яе гатэльны нумар у Празе былі адчыненыя, а ў памяшканьні адчуваўся староньні пах, падобны на «водар танных духоў».

На наступную раніцу Наталія Арно паляцела ў ЗША, дзе жыве ўжо каля 10 гадоў пасьля таго, як пад ціскам Крамля была змушаная пакінуць Расею. Там кіраўніца фонду, якая ўжо мае амэрыканскае грамадзянства, зьвярнулася да лекараў, а таксама да ўладаў. ФБР пачало расьсьледаваньне. Аб яго выніках суразмоўцы «Агенства» ня ведаюць. Сама Арно адмовілася абмяркоўваць тэму, не адмаўляючы, аднак, што інцыдэнт меў месца.

Пазьней, ужо пасьля выхаду матэрыялу, Наталія Арно пракамэнтавала артыкул у сябе ў фэйсбуку. Паводле яе, яна не была ўпэўненая, што хацела анародаваць сытуацыю.

«Але паколькі ўжо зьявіўся артыкул, то пракамэнтую... Ёсьць падазрэньне, што падчас маёй нядаўняй паездкі ў Эўропу мяне атруцілі, магчыма, нейкім рэчывам, якое ўзьдзейнічае на нэрвовую сыстэму. Расьсьледаваньнем займаецца адна (ці нават не адна) заходняя спэцслужба, у мяне да гэтага часу нэўрапатычныя сымптомы, але агулам адчуваю сябе значна лепш».

Сярод іншага яна адзначыла, што «расейцам, якім прыйшлося выехаць з пуцінскай Расеі... трэба разумець, што ў ворага доўгія шчупальцы».

Яшчэ дзьве крыніцы выданьня расказалі, што з сымптомамі атручэньня за некалькі месяцаў да ўварваньня Расеі ва Ўкраіну сутыкнуўся былы амбасадар ЗША ў Кіеве і Ташкенце Джон Гэрбст. Цяпер ён займае пасаду старэйшага дырэктара Эўразійскага цэнтру Атлянтычнай рады. Гэрбст — вядомы крытык расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

Знаёмы з дыпляматам кажа, што па факце рэзкага пагаршэньня здароўя Гэрбста ФБР тады ж пачынала расьсьледаваньне. Сам экс-амбасадар ад камэнтароў адмовіўся.

У публікацыі са спасылкай на двух суразмоўцаў згадваецца яшчэ адзін выпадак, што адбыўся гэтай вясной у Эўропе: з расейскай журналісткай, якая зь нядаўняга часу жыве ў эміграцыі. Яе імя рэдакцыя не прыводзіць з этычных меркаваньнящ. У красавіку, калі ў Бэрліне праходзіла арганізаваная Міхаілам Хадаркоўскім сустрэча расейскіх апазыцыянэраў, журналістка зьвярнулася да нямецкіх лекараў з прычыны праблем са здароўем.

Сама яна сказала «Агентству», што яе сымптомы, «магчыма, зьявіліся яшчэ да канфэрэнцыі», але пра іх характар і наступнае лячэньне гаварыць адмовілася. На гэтай жа канфэрэнцыі ў Бэрліне прысутнічала Натальля Арно. Менавіта адтуль яна пасьля прыляцела ў чэскую сталіцу.

Таксама выданьне піша пра журналіста-расьсьледніка, аднаго з кіраўнікоў Bellingcat Хрысту Грозева. Але яго выпадак, як адзначаецца, зьвязаны не зь меркаваным атручэньнем, а з уварваньнем у ягоны пакой у гатэлі. Узломшчыкі маглі атрымаць доступ да інфармацыі ў асабістых тэхнічных прыладах журналіста. Сам Грозеў пацьвердзіў, што зь ягонага нумару прапаў тэлефон. Ад далейшых камэнтароў ён адмовіўся. Гэта адбылося летам 2022 году ў Чарнагорыі, у дні прысьвечанай Расеі журналісцкай канфэрэнцыі.

Bellingcat публікуе расьсьледаваньні, у якіх часта згадваюцца спэцслужбы Масквы, вядомыя палітыкі і фінансісты. Сярод найбольш гучных такіх расьсьледаваньняў — акалічнасьці атручэньня апазыцыянэра Аляксея Навальнага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG