Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За што Расея ваюе ва Ўкраіне, — нечаканая вэрсія расейскага губэрнатара


Аляксандра Бяглоў
Аляксандра Бяглоў

Губэрнатар Санкт-Пецярбургу Аляксандар Бяглоў заявіў, што расейскія вайскоўцы, якія бяруць удзел ва ўварваньні ва Ўкраіну, добра разумеюць, за што яны ваююць, бо бачылі ва ўкраінскіх школах прыбіральні для «гендэрна нэўтральных» асобаў.

Пра гэта ён напісаў у сваім тэлеграм-канале ў допісе, прысьвечаным наведваньню параненых салдат у шпіталі.

Паводле Бяглова, «з байцамі лягчэй за ўсё размаўляць на палітычныя тэмы», бо яны, на думку губэрнатара, добра разумеюць сэнс вайны.

«Гэтым хлопцам, якія бачылі ў школах прыбіральні, дзе замест двух памяшканьняў — для дзяўчатак і для хлопчыкаў, тры памяшканьні — для дзяўчатак, хлопчыкаў і гендэрна нэўтральных, ня трэба тлумачыць, якія каштоўнасьці мы адстойваем», — піша Бяглоў. Зь ягоных словаў вынікае, што такія прыбіральні расейскія вайскоўцы бачылі ў школах акупаванага Расеяй украінскага Данбасу, гэта значыць у Данецкай і Луганскай абласьцях.

Пра гендэрна нэўтральныя прыбіральні раней нэгатыўна выказваўся міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, сьцьвярджаючы, што сутыкнуўся з такой прыбіральняй у Швэцыі. Пры гэтым са слоў Лаўрова вынікае, што гаворка ішла пра прыбіральню, якую маглі б выкарыстоўваць і мужчыны, і жанчыны (што ня рэдкасьць у самой Расеі — напрыклад у кавярнях, дзе ёсьць толькі адна прыбіральня).

Расея пачала маштабнае ўварваньне на тэрыторыю Ўкраіны 24 лютага 2022 году. За час ваенных дзеяньняў загінулі дзясяткі тысяч вайскоўцаў з абодвух бакоў і больш за 10 тысяч мірных жыхароў. Мэтамі так званай «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін называў падтрымку сэпаратысцкіх «рэспублік» на Данбасе, «дэнацыфікацыю» і «дэмілітарызацыю» Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG