Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргею Каваленку далі 7 сутак арышту


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка
Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова прызнала віцебскага актывіста вінаватым у хуліганстве і арганізацыі несанкцыянаванай акцыі 24 сакавіка.

Сяргей Каваленка быў затрыманы, калі прайшоў ад віцебскай ратушы да так званага “сіняга дому” –дому №28 па вуліцы Леніна – з трыма вялікімі бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Паводле Сяргея Каваленкі, ён зьвяртаўся да мінакоў зь лёзунгамі: “Людзi, вас падманваюць”, “Ня верце Лукашэнку”, “АМАП -- злачынцы, яны зьбiвалi у Менску мiрных людзей. Гэта банда”, “Шануйма родную мову”, “Слава Народу”, “Слава Нацыi” да іншымі выказваньнямі.

Калі па яго прыехала міліцэйская машына, ён быў гатовы ісьці са сьцягамі да пастарунка, каб гэта бачылі людзі. Але яму адмовілі. Тады Сяргей Каваленка, паводле ягоных тлумачэньняў, “ пачаў ляпаць далоньню па даху мiлiцэйскіх “жыгулёў” і зьвяртацца да людзей на прыпынку замацаваць сьцягі на даху машыны”.

Гэтыя дзеяньні суд кваліфікаваў як арганізацыю несанкцыянаванай акцыі і дробнае хуліганства, у тым ліку з выкарыстаньнем непрыстойнай лаянкі і абразаў дзейнай улады.

7 сутак арышту Сяргей Каваленка мусіць правесьці ў віцебскім ізалятары часовага утрыманьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG