Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу «француза з патронам» перадалі ў суд Гомельскага раёну. Яму пагражае да 7 гадоў турмы

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На разгляд суду Гомельскага раёну паступіла справа затрыманага ў Беларусі 24-гадовага грамадзяніна Францыі Жаляна Віё (Jolan Viaud), паведаміла сёньня прэс-сакратарка суду Вольга Барсукова. Дата працэсу не паведамляецца.

Жаляна Віё абвінавачваюць у незаконнай перавозцы агнястрэльнай зброі (ч. 2 арт. 295 КК РБ) і незаконным перамяшчэньні зброі празь мяжу (ч.1 арт. 333-1 КК РБ). Яму пагражае арышт, папраўчыя работы на тэрмін да 2 гадоў, абмежаваньне волі да 5 або пазбаўленьне волі да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасьці.

Затрымалі Віё нібыта за адзін патрон, які яму падарыў польскі сябра. Француз сьцьвярджае, што сам паведаміў мытнікам пра сувэнір. За кратамі гомельскага СІЗА № 3 ён правёў ужо месяц. На створанай у Facebook адмысловай старонцы абвешчаны збор сродкаў на аплату адвакатаў.

Начальніка гомельскага ізалятара: «Тут ня пекла — гэта глупства»

30 кастрычніка прадстаўнікі Гомельскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Анатоль Гатоўчыц і Ларыса Шчыракова наведалі СІЗА № 3, дзе іх прыняў намесьнік начальніка ізалятара Юры Лавец.

Адказваючы на нараканьні француза, якія тому ўдалося выказаць у лісьце менскаму сябру з-за кратаў, Лавец пагадзіўся, што «ўмовы ўтрыманьня ў беларускім ізалятары, пэўна, адрозьваюцца ад французскіх. Але ніякае тут ня пекла — гэта глупства». І стаўленне да ўсіх, хто знаходзіцца пад сьледзтвам, аднолькавае.

Па словах Лаўца, халаднавата магло быць у камэрах на пачатку кастрычніка, пакуль не ўключылі ацяпленьне, а пасьцельную бялізну ў ізалятары мяняюць раз на тыдзень, матрацы пэрыядычна апрацоўваюцца. Таксама раз на тыдзень сядзельцы могуць памыцца над гарачым душам.

Намесьнік начальніка адмовіўся зрабіць для журналістаў экскурсію па ізалятары, каб яны ўвачавідкі пераканаліся, у якіх умовах знаходзяцца людзі ў сьледчым ізлятары:

«Вырашайце гэта з прэсавай службай МУС. А наконт спатканьня з Жалянам Віё дамаўляйцеся з сьледчым. Хто вядзе сьледзтва, сказаць не магу».

Гомельскія журналісты сабралі харчовую перадачу для Жаляна Віё, аднак перадаць яе можна толькі заўтра, бо па графіку ў нядзелю й панядзелак перадачы ў ізалятары не прымаюць.

«Я хутка пакрыюся лёдам». Сваякі затрыманага француза пра яго падарожжа ў «беларускае пекла»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG