Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вазочніка Драздоўскага пакінуць у інтэрнаце: «Пытаньне не да канца ўрэгуляванае заканадаўствам»

абноўлена

Сяргей Драздоўскі, архіўнае фота
Сяргей Драздоўскі, архіўнае фота

Адміністрацыя Савецкага раёну Менску на пазачарговым паседжаньні вырашыла пакінуць памяшканьне ў інтэрнаце за інвалідам-вазочнікам Сяргеем Драздоўскім і аднавіць яго ў чарзе на жытло, перадае «Менск-навіны».

Паводле старшыні адміністрацыі Юрыя Трушчанкі, «ёсьць пытаньні, не да канца адрэгуляваныя дзейным заканадаўствам», і ў ліку такіх пытаньняў справа Драздоўскага. Яго разам з жонкай зьбіраліся высяляць з інтэрнату, калі паліграфкамбінат перадаў будынак ва ўласнасьць адміністрацыі Савецкага раёну, а той атрымаў статус камэрцыйнага жытла. 11 верасьня прайшло папярэдняе паседжаньне суду на пазоў Драздоўскага да Савецкага райвыканкаму Менску, суд меў працягнуцца пазьней.

«Разумеючы складанасьць сытуацыі і ўвайшоўшы ў няпростае становішча чалавека, адміністрацыя раёну на пазачарговым пасяджэньні прыняла рашэньне захаваць за Драздоўскім памяшканьне, у якім ён жыве. ЖРЭА даручана заключыць зь ім дамову. Таксама Драздоўскі адноўлены ў сьпісах тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў», — кажа Трушчанка, не ўдакладняючы, ці зьвязана рашэньне з судовым працэсам.

Гэта можа быць не адзінкавы выпадак

Драздоўскі кажа Свабодзе, што ў 16 верасьня размаўляў са старшынём адміністрацыі раёну, які выбачаўся і расказаў пра рашэньне наконт памяшканьня ў інтэрнаце і пра аднаўленьне ў чарзе. Ды пакуль ён ня мае на руках дамовы на жытло, таму яшчэ не да канца верыць у вырашэньне канфлікту.

Драздоўскі адзначае, што дзеяньні, якія прывялі да наступстваў з пагрозай высяленьня і судом, застаюцца парушэньнямі, і ягоны ліст да Генэральнай пракуратуры застаецца актуальным:

«Яны патрабуюць расьсьледаваньня, а ў мяне як у фізычнай асобы вельмі мала магчымасьцяў атрымаць адпаведныя дакумэнты. Я думаю, што такая сытуацыя сыстэматычная, і было б добра, каб ня толькі я, а і іншыя пацярпелыя таксама зьвярталіся па аднаўленьне справядлівасьці. У гэтай сытуацыі я гатовы ім дапамагчы. І я буду сачыць за адказам Генэральнай пракуратуры, якую я пытаў пра сыстэмны характар гэтай сытуацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG